
Сямейны вечар «Мой свет – мая сям’я»
- Details
- Створана 13.09.2017 11:15
12 верасня ў аддзеле перыядычных выданняў у рамках гарадскога «Тыдня сям'і» пры падтрымцы Віцебскага абласнога грамадскага аб'яднання праваслаўных жанчын прайшоў сямейны вечар «Мой свет – мая сям'я».
Псіхолаг Вера Лабейка правяла майстар-клас «Казка спяшаецца на дапамогу» для бацькоў і іх дзяцей. Старшыня аб'яднання праваслаўных жанчын Віцебшчыны і кіраўнік дыяканічнага цэнтра Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы Іна Касцюковіч расказала пра асаблівасці хрысціянскага сямейнага выхавання. Прэзентацыю дзіцячай старонкі афіцыйнага сайта бібліятэкі правяла загадчык аддзела дзіцячай літаратуры Юлія Далганава.