
15 верасня – Дзень бібліятэк Беларусі
- Details
- Створана 08.09.2017 09:12
Паважаныя чытачы бібліятэкі і калегі!
Віншуем вас з Днём бібліятэк Беларусі.
Хай бібліятэка будзе заўсёды для вас месцам, куды хочацца прыйсці за ведамі, цікавымі адкрыццямі, натхненнем. Жадаем усім вам прафесійнага росту, творчага стымулу, удзячных чытачоў, якія шануюць друкаванае слова. Прыміце шчырыя пажаданні здароўя і дабрабыту.
14 верасня з 10.00 да 21.00 у Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна пройдуць святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня бібліятэк Беларусі: сустрэчы з пісьменнікамі, прэзентацыі кніг і выстаў, акцыі, экскурсіі.
Запрашаем усіх жадаючых.