
Бібліятэчны ўрок «Шляхам Скарыны»
- Details
- Створана 05.09.2017 12:47
1 верасня ў рамках Дня ведаў для вучняў 4-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 28 г. Віцебска» быў праведзены бібліятэчны ўрок «Шляхам Скарыны», прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.
Бібліёграф інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела Наталля Фенчанка арганізавала з дзецьмі інтэрактыўны дыялог аб гісторыі ўзнікнення бібліятэчнай прафесіі, пазнаёміла з асобай усходнеславянскага першадрукара і асветніка Ф. Скарыны. Чацвёртакласнікі паглядзелі відэаролік пра асноўныя этапы развіцця кнігавыдавецкай справы ў Беларусі, а напрыканцы сустрэчы адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны і актыўна ўдзельнічалі ў гульне «Адшукай і выправі памылку».