
Канцэрт творчых калектываў з Латвіі
- Details
- Створана 17.07.2017 11:13
14 ліпеня ў бібліятэцы ў рамках XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» адбыўся канцэрт двух творчых калектываў з Латвіі – вакальнага ансамбля «Рябинушка» Цэнтра культуры Прэйльскага краю славянскага таварыства «Радуга» Саюза беларусаў Латвіі і ансамбля народнага танца «Ассорти» Прэйльскай сярэдняй школы № 2.
Калектывы прадставілі жыхарам і гасцям Віцебска рускія і беларускія народныя песні і танцы.