eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Бібліятэкары Віцебшчыны ў барацьбе за Перамогу»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Бібліятэкары Віцебшчыны ў барацьбе за Перамогу»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»
  • library-exhibitions
  • chitaem-vmeste
  • anons-Perro
  • anons-Ivanov-03-04
  • anons-Gusachenko-05-04-2023
  • anons-Litres
  • anons-mastak
  • anons-echz
  • zatestivitebsk
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
banner-god-mira-2023
banner-VO-85-2023

ІII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Віцебскі край»

23 лістапада ў бібліятэцы прайшла ІII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Віцебскі край», прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна, Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П. М. Машэрава, кафедра гісторыі Беларусі, Віцебскі абласны краязнаўчы музей.

У канферэнцыі прынялі ўдзел навукоўцы, гісторыкі, архівісты, краязнаўцы, прадстаўнікі духавенства, музейныя работнікі, выкладчыкі з Беларусі і Латвіі.

Падчас канферэнцыі Віцебская вобласць атрымала ў дар унікальнае факсімільнае выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны», якое налічвае 20 тамоў.

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша перадаў каштоўны падарунак начальніку галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Генадзю Ягораву.

Акрамя гэтага, асобныя экзэмпляры выданняў першадрукара атрымалі прадстаўнікі бібліятэк і навучальных устаноў горада і вобласці.

Аляксандр Суша расказаў аб праекце, адзначыўшы пры гэтым, што Скарына для беларускай культуры – каласальная асоба, чалавек, які прадвызначыў ход развіцця культуры, які данёс веды да нашчадкаў. Першадрукар пакінуў па-сапраўднаму багатую спадчыну, якую ў поўнай меры мы пакуль не можам сабе ўявіць.

Шматтомнае факсімільнае выданне ўяўляе поўны збор кніг, надрукаваных Францыскам Скарынам у Празе і Вільні. У яго аснову пакладзены электронныя копіі кніг першадрукара, якія захоўваюцца ў бібліятэках і музеях Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі і іншых краін.

Факсімільнае выданне з максімальнай паўнатой узнаўляе кнігі Францыска Скарыны. Усе выданні суправаджаюцца каментарамі навукоўцаў, а таксама перакладамі прадмоў і пасляслоўяў Францыска Скарыны на сучасныя беларускую, рускую і англійскую мовы. Факсіміле пазнаёміць шырокую грамадскасць з адным з найбольш каштоўных скарбаў кніжнай культуры Беларусі.

Праект па факсімільным ўзнаўленні поўнага збору кніг Ф. Скарыны быў ініцыяваны і рэалізаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і банкам «БелВЭБ».

На працягу канферэнцыі працавалі чатыры секцыі: «Гістарычнае краязнаўства», «Культурна-асветныя ўстановы і ўстановы адукацыі ў сістэме сучаснага краязнаўства», «Рэлігійнае краязнаўства», «Літаратурнае краязнаўства. Этнаграфія. Фальклор ».

Цэнтральнай тэмай большасці сустрэч, што адбыліся ў час работы канферэнцыі, стала вывучэнне і захаванне гістарычнай і дакументальнай спадчыны, абуджэнне ўвагі грамадскасці да гісторыі роднага краю.

У працэсе работы канферэнцыі раскрыты новыя старонкі гісторыі Віцебшчыны, вывучаны шырокі пласт архіўных дакументаў, у тым ліку з сямейных архіваў, дадзены аналіз знойдзеных матэрыялаў.

Былі прадстаўлены новыя матэрыялы пра гісторыю населеных пунктаў вобласці, гісторыі помнікаў культуры і мастацтва, аб цікавых кутках малой радзімы, пра людзей, якія праславілі свой край.

Па выніках канферэнцыі плануецца выданне трэцяга тома штогодніка «Віцебскі край». Першыя два выйшлі раней і былі прысвечаны 170-годдзю мясцовага краязнаўцы Мікалая Нікіфароўскага і 385-годдзю выхаду ў свет «Буквара» Спірыдона Собаля.

 

  • Выступае Аляксандр Суша
    big image
    Выступае Аляксандр Суша
  • Аляксандр Суша і Генадзь Ягораў
    big image
    Аляксандр Суша і Генадзь Ягораў
  • Факсімільнае выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны»
    big image
    Факсімільнае выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны»
  • Удзельнікі канферэнцыі
    big image
    Удзельнікі канферэнцыі
  • Падчас уручэння асобнікаў выдання першадрукара
    big image
    Падчас уручэння асобнікаў выдання першадрукара
  • На канферэнцыі старшынствуюць Аляксандр Суша і Таццяна Адамян
    big image
    На канферэнцыі старшынствуюць Аляксандр Суша і Таццяна Адамян
  • На канферэнцыі
    big image
    На канферэнцыі
  • Выступае мастацтвазнаўца Аляксандр Лісаў
    big image
    Выступае мастацтвазнаўца Аляксандр Лісаў
  • Выступае педагог Руслан Воюш
    big image
    Выступае педагог Руслан Воюш
  • Выступленне прафесара Ванды Бароўка
    big image
    Выступленне прафесара Ванды Бароўка
  • Выступае педагог Алена Казлова
    big image
    Выступае педагог Алена Казлова