
Абласны семінар «Мадэляванне бібліятэчнага абслугоўвання ў дзіцячых бібліятэках: дыяпазон метадаў, ідэй і практыкі»
- Details
- Створана 28.06.2017 06:51
21–22 чэрвеня ў Міёрах адбыўся абласны семінар на тэму «Мадэляванне бібліятэчнага абслугоўвання ў дзіцячых бібліятэках: дыяпазон метадаў, ідэй і практыкі» для загадчыкаў дзіцячымі бібліятэкамі Віцебскай вобласці.
З прывітальным словам перад удзельнікамі семінара выступілі Т.А.Стальмачонак, намеснік старшыні Мёрскага раённага выканаўчага камітэта, А.С.Тронькін, загадчык аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Міёрскага райвыканкама, В.М.Камендантава, намеснік дырэктара Віцебскай абласной бібліятэкі.
У ходзе работы семінара ўдзельнікі пазнаёміліся з асноўнымі напрамкамі дзейнасці дзіцячых бібліятэк Мёрскага, Лёзненскага, Пастаўскага, Браслаўскага, Глыбоцкага, Докшыцкага раёнаў і г. Наваполацка.
Удзельнікі семінара наведалі бібліятэкі Міёрскай ЦБС, экалагічны цэнтр «Ельня» і музей кнігі і друку СШ № 3 г. Міёры, дзе была арганізавана сустрэча з гісторыкам і краязнаўцам В. Ермалёнкам.