
Літаратурныя ўрокі для школьнікаў: новы фармат
- Details
- Створана 27.06.2017 10:51
Падчас работы летніх школьных лагераў, таксама як і на працягу навучальнага года, супрацоўнікі бібліятэкі праводзяць для дзяцей літаратурныя ўрокі па творчасці рускіх і замежных пісьменнікаў.
Мерапрыемствы праводзяцца ў рамках бібліятэчнага праекта «Літаратурныя ўрокі для школьнікаў: новы фармат», які стартаваў у гэтым годзе, – гэта літаратурныя кампазіцыі з гульнявымі элементамі, віктарынамі, відэапаказамі, прысвечаныя творчасці Л. Кэрала, В. Біянкі, М. Носава, К. Чукоўскага, В. Асеевай, Б. Ахмадулінай і іншых пісьменнікаў, творы якіх уключаны ў школьную праграму.
Толькі за чэрвень бібліятэчныя літаратурныя ўрокі наведалі каля 500 віцебскіх школьнікаў і гімназістаў. Прымаюцца заяўкі на ліпень і жнівень. Папярэдні запіс па тэлефоне: 66 00 36 (сектар сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу).