
Выязны семінар «Сучасны стан і вектары развіцця бібліятэк Віцебскай вобласці»
- Details
- Створана 09.06.2017 10:27
6–7 чэрвеня 2017 г. у Віцебскай вобласці адбыўся выязны семінар з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства культуры, Віцебскага аблвыканкама, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, навукова-вытворчай фірмы «ІНЕАК» і дырэктараў сетак публічных бібліятэк рэгіёна.
6 чэрвеня на базе Віцебскай абласной бібліятэкі імя. У.І. Леніна ўдзельнікі семінара абмеркавалі пытанні дзяржаўнага рэгулявання бібліятэчнай галіны рэспублікі і перспектывы далейшага развіцця бібліятэк Віцебшчыны.У цэнтры ўвагі апынуліся праблемы інфарматызацыі і развіцця абслугоўвання ў віртуальным асяроддзі, стварэння карпаратыўных рэсурсаў, у тым ліку – рэгіянальных зводных каталогаў (РСЭК). Асаблівая ўвага была ўдзелена ўкараненню аўтаматызаваных інфармацыйных тэхналогій у бібліятэках вобласці.
7 чэрвеня ў рамках рэспубліканскай акцыі «Кніга – крыніца мудрасці, ведаў і навукі ...» кіраўнікі і спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі, Віцебскай абласной бібліятэкі і Міністэрства культуры наведалі бібліятэкі Віцебскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, а таксама дзіцячага дома горада Віцебска. У дар ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўстановы атрымалі камплекты літаратуры – 200 асобнікаў розных выданняў.
Затым удзельнікі семінара працягнулі працу ў Мазалаўскай сельскай бібліятэцы, дзе пазнаёміліся з дзейнасцю бібліобуса Віцебскага раёна, а таксама цэнтра дадатковай адукацыі, які функцыянуе ў рамках праекта «Пашырэнне эканамічных магчымасцяў у сельскай Беларусі» пры падтрымцы фонда «Новая Еўразія». У завяршэнне паездкі госці наведалі народны музей «Гісторыя Заронаўскай краю».