
Нацыянальны мікс «Чайный церемониал – искусство и ритуал»
- Details
- Створана 24.05.2017 10:33
22 мая ў бібліятэцы прайшоў нацыянальны мікс «Чайный церемониал – искусство и ритуал», прымеркаваны да Міжнароднага дня культурнай разнастайнасці ў імя дыялогу і развіцця.
Вядучыя расказалі гасцям мерапрыемства пра тое, што чай – гэта не толькі сімвал гасціннасці і сяброўскіх зносін, але і самы распаўсюджаны напой на зямлі, ужыванне якога непарыўна звязана з нацыянальнай культурай, каларытам краіны і ўкладам жыцця яе грамадзян.
Замежныя студэнты з Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава распавялі пра асаблівасці чаявання ў Кітае, Ліване і Казахстане. Навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага політэхнічнага прафесійнага ліцэя распавялі пра традыцыі славянскага чаявання і падрыхтавалі кактэйлі на аснове чаю. Пра карысныя ўласцівасці чайнага напою распавялі навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа. Нацыянальны мікс упрыгожылі прыпеўкі пра чай у выкананні трыа гусляроў «Садко».
У зале была прадстаўлена кніжная выстава «Что за чудо этот чай».