
Падвядзенне вынікаў міні-конкурсу «Ostern»
- Details
- Створана 03.05.2017 12:43
2 мая у нямецкай чытальнай зале былі падведзены вынікі міні-конкурсу на лепшую велікодную кампазіцыю, які праводзіўся сярод навучэнцаў школ-партнёраў Віцебскай абласной бібліятэкі, вывучаючых нямецкую мову.
Прызавыя месцы занялі работы навучэнцаў средней школы № 34 Дар'і Конышавай, Паліны Міхайлавай, Паліны Леванок, Кацярыны Барура і Святланы Сарокінай. Усе астатнія ўдзельнікі атрымалі невялікія прызы за ўдзел у конкурсе. Узнагароджанне канкурсантаў суправаджалася тэматычнай віктарынай. Супрацоўнікі нямецкай чытальнай залы прадставілі ўвазе школьнікаў займальную кіна-кнігу «Wie Frau B. so böse wurde...».