
Навучальны семінар для работнікаў публічных цэнтраў прававой інфармацыі Віцебскай вобласці
- Details
- Створана 02.05.2017 12:19
28 красавіка ў аддзеле «Публічны цэнтр прававой інфармацыі» прайшоў навучальны семінар для работнікаў публічных цэнтраў прававой інфармацыі Віцебскай вобласці.
На мерапрыемстве выступіла дырэктар рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Віцебскай вобласці Ларыса Дорагава з дакладам «Публичные центры правовой информации как составная часть государственной системы правовой информации Республики Беларусь. Основные государственные информационно-правовые ресурсы Национального центра правовой информации Республики Беларусь».
Спецыялісты рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Віцебскай вобласці Юлія Дзірко і Дзмітрый Кучарэнка расказалі аб арганізацыі работы з інфармацыйна-прававымі сістэмамі «Эталон» і «Эталон-online». Вядучы бібліятэкар аддзела «Публічны цэнтр прававой інфармацыі» ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» Людміла Луцкевіч азнаёміла прысутных з інфармацыйна-прававым абслугоўваннем і арганізацыяй прававой граматнасці насельніцтва ў абласной бібліятэцы.
Удзельнікі семінара абмеркавалі эфектыўнасць дзейнасці ПЦПІ на круглым стале і прайшлі тэст-кантроль па практычным прымяненні ў рабоце ПЦПІ інфармацыйна-прававой сістэмы «Эталон». Па заканчэнні мерапрыемства адбылося ўрачыстае ўручэнне сертыфікатаў Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь аб праходжанні навучання па рабоце з ІПС «Эталон» і іншымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.