
Адкрыццё фотавыставы «Жизнь Томаса Манна в фотографиях»
- Details
- Створана 18.04.2017 13:09
17 красавіка ў нямецкай чытальнай зале адбылося адкрыццё фотавыставы «Жизнь Томаса Манна в фотографиях», прысвечанай жыццю і творчасці вядомага нямецкага пісьменніка XX стагоддзя.
Падчас адкрыцця экспазіцыі наведвальнікі азнаёміліся з гісторыяй стварэння выставы, яе канцэпцыяй. Увазе гасцей быў прадстаўлены літаратурны каляндар, падрыхтаваны студэнтамі ВДУ імя П. М. Машэрава, які наглядна дэманструе самыя вядомыя творы класіка. Урывак з рамана «Будденброки», за які Томас Ман атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры, быў прачытаны на нямецкай мове студэнтам філалагічнага факультэта ВДУ імя П. М. Машэрава.
Наведаць выставу можна да 2 мая.