
Арыентыр у выбары прафесіі
- Details
- Створана 12.04.2017 08:48
11 красавіка ў бібліятэцы прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў правялі комплекснае прафарыентацыйнае мерапрыемства для вучняў школ і гімназій Віцебска.
Старшакласнікі атрымалі падрабязную інфармацыю пра факультэты і спецыяльнасці ўніверсітэта, уступныя выпрабаванні. Усе жадаючыя змаглі задаць пытанні непасрэдна выкладчыкам БДУКМ.