
LingvaМультЗал «Дзіўны свет Уолта Дыснея»
- Details
- Створана 07.04.2017 08:13
6 красавіка для малодшых школьнікаў сярэдняй школы № 18 г. Віцебска супрацоўнікі сектара замежнай літаратуры правялі LingvaМультЗал «Дзіўны свет Уолта Дыснея», прымеркаваны да Сусветнага дня мультфільмаў.
У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся пра творчасць амерыканскага мастака-мультыплікатара Уолта Дыснея, заснавальніка мультымедыйнай імперыі «The Walt Disney Company». Навучэнцы адгадвалі загадкі пра герояў мультфільмаў, прынялі ўдзел у квэст-гульні з Віні-Пухам і паглядзелі мультфільм пра мядзведзікаў Гамі з казачнага каралеўства Данвін.