
Метадычнае аб'яднанне настаўнікаў рускай мовы і літаратуры
- Details
- Створана 04.04.2017 06:38
29 сакавіка ў бібліятэцы прайшло пасяджэнне метадычнага аб'яднання настаўнікаў рускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска «Удасканаленне работы факультатыўных заняткаў па рускай мове і літаратуры».
У рамках пасяджэння бібліятэкар агульнай чытальнай залы Таццяна Калінава правяла бібліяграфічны агляд новых выданняў па методыцы выкладання рускай мовы і літаратуры і прадставіла навукова-метадычныя перыядычныя выданні па пытаннях выкладання рускай мовы і літаратуры. Вядучы бібліёграф Алена Скрыпнік правяла для настаўнікаў аглядную экскурсію па бібліятэцы.