
Цыкл «Літаратурныя вечары». Дзмітрый Рубанік: «Немного бесконечности»
- Details
- Створана 07.03.2017 12:14
15 сакавіка ў бібліятэцы ў рамках цыкла «Літаратурныя вечары» адбылася сустрэча з паэтам, мастаком Дзмітрыем Рубанікам «Немного бесконечности».
Дзмітрый Рубанік – аўтар трох паэтычных зборнікаў «Просто стихи» (2002), «Одиночество по умолчанию» (2006), «Ничего слишком» (2010). Ён пазнаёміў удзельнікаў сустрэчы з вершамі са сваіх кніг і з тымі, што публікаваліся ў літаратурным альманаху «Ратуша». Частка паэтычных радкоў была прысвечана паэту Давіду Сімановічу, якога Дзмітрый Рубанік лічыць сваім настаўнікам. Некалькі вершаў аўтара прачытала яго дачка Маша.
Дзмітрый Рубанік выступіў на вечары таксама ў якасці краязнаўцы. Ён прадставіў відэафільм пра страчаныя храмы Віцебскай вобласці, якія наведаў разам са сваёй сям'ёй. Пра кожны з храмаў Дзмітрый можа расказаць асобна, і гэта прыцягнула асаблівую ўвагу выхаванцаў Віцебскай духоўнай семінарыі, якія прысутнічалі на вечарыне.
На літаратурнай сустрэчы выступілі пісьменнік Сяргей Рублеўскі і паэт, перакладчык Уладзімір Папковіч, якія пажадалі Дзмітрыю Рубаніку добрых вершаў і новых кніг.