
Бясплатны Wi-Fi у бібліятэцы
- Details
- Створана 16.02.2017 10:10
Паважаныя карыстальнікі!
Калі вам неабходна выйсці ў інтэрнэт, вы можаце скарыстацца бясплатнай кропкай доступу Wi-Fi, размешчанай на другім паверсе бібліятэкі.

Атрымаць бесправадны доступ да сеткі можна ў аддзеле перыядычных выданняў і агульнай чытальнай зале.
Абавязковыя ўмовы – наяўнасць чытацкага білета і мабільнага тэлефона са станоўчым балансам.
Інструкцыя па падключэнні знаходзіцца ў чытальных залах бібліятэкі.
Са сваімі тэлефонамі, планшэтамі і ноўтбукамі вас чакаюць у бібліятэцы з панядзелка па чацвер з 10.00 да 21.00, у суботу і нядзелю – з 10.00 да 18. 00. Пятніца – выхадны.