
«Свята роднай мовы»
- Details
- Створана 14.02.2017 11:09
22 лютага ў бібліятэцы сумесна з Віцебскай абласной арганізацыяй ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны» праведзена «Свята роднай мовы», прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы.
Свята адкрыла дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяна Адамян. Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» Юрый Бабіч павіншаваў усіх прысутных са святам і правёў агульную дыктоўку паводле твора Янкі Брыля «Усмешка».
Падчас мерапрыемства прагучалі вершы ў выкананні віцебскіх пісьменнікаў Людмілы Сіманёнак, Міхася Мірановіча і Мар'яна Даргеля, студэнтак філалагічнага факультэта ВДУ імя П. М. Машэрава Крысціны Дайлідзёнак, Дашы Андрыцы і Лізы Ежгуравай. Песні на словы беларускіх аўтараў выканалі канцэртмайстар дзіцячай школы мастацтваў № 1 г. Віцебска Аліна Таргунакава і настаўнік музыкі віцебскай СШ № 33 Генадзь Емяльянаў.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава.