
Адкрыццё выставы графічных работ
- Details
- Створана 08.02.2017 10:46
6 лютага ў бібліятэцы адбылося адкрыццё выставы графічных работ выпускнікоў мастацкага аддзялення ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў № 3 г. Віцебска «Маладзік», (настаўнік – Ігар Дураў). Мерапрыемства прайшло ў рамках бібліятэчнага праекта «Адлюстраванне».
Навучэнцы школы мастацтваў з'яўляюцца дыпламантамі і прызёрамі міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсаў, удзельнічаюць у пленэрах, канцэртах, спектаклях. Высокую адзнаку рабоце педагогаў школы дала завуч Алена Таранава. За высокі прафесіяналізм, адданасць сваёй справе педагогам дзякавалі бацькі, а дзеці з гонарам распавядалі пра дружны, згуртаваны калектыў і любоў да школы.
На адкрыцці выставы выступілі навучэнцы тэатральнага аддзялення школы (кіраўнік – Наталля Матылёнак).