eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Бібліятэкары Віцебшчыны ў барацьбе за Перамогу»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Бібліятэкары Віцебшчыны ў барацьбе за Перамогу»
  • library-exhibitions
  • anonns-Simanovich-konkurs
  • anons-konferenciya-24-11-2022
  • anons-Litres
  • anons-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
І сёння з намі Колас і Купала
Здесь осталась его душа...

Бясплатныя курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада». «Пад вобразам Спаса: рэлігійнае жыццё Віцебска ў ХIV – пачатку ХVІІІ стcт.»

26 студзеня ў бібліятэцы адбыўся чарговы занятак бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада». Тэма: «Пад вобразам Спаса: рэлігійнае жыццё Віцебска ў ХIV – пачатку ХVІІІ стcт.».

Як адзначылі арганізатары курсаў, тэма лекцыі – адна са складаных. На Віцебшчыне здаўна пераплецены розныя плыні хрысціянства. Таму было падкрэслена, што ўсе падзеі рэлігійнага жыцця ХIV – пачатку ХVІІІ стcт. разглядаюцца не з пазіцый пэўнай канфесіі, а выключна з навуковага пункту погляду. Галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, кандыдат гістарычных навук Дзяніс Юрчак звярнуў увагу на асноўныя этапы канфесійна-рэлігійнай сітуацыі ў ВКЛ. Нагадаўшы прысутным некаторыя звесткі з папярэдніх лекцый, Дзяніс Валер'евіч расказаў пра доўгае існаванне побач і язычніцтва, і хрысціянства. А да ХVI стагоддзя – гэта яшчэ і перыяд рэлігійнай талерантнасці, мірнага суіснавання праваслаўя і каталіцызму. Найбольш старажытныя культавыя пабудовы Віцебска ўзніклі ўжо ў ХІІ ст. Гэта Дабравешчанская царква, цэрквы святога Міхаіла, святой Параскевы Пятніцы. У ХVI ст. у Віцебску было 7 цэркваў, у ХVI–ХVІІІ стст. ужо 18. З канца ХIV ст. ствараюцца ўмовы для распаўсюджвання каталіцызму, а з ХVI ст. пачынае актыўна пранікаць пратэстантызм. Пра існаванне касцёла на тэрыторыі Віцебска расказала дацэнт кафедры агульнай гісторыі сусветнай культуры ВДУ імя П. М. Машэрава, кандыдат гістарычных навук Кацярына Лаўрыненка. Першым касцёлам у Віцебску быў фарны касцёл Найсвяцейшай Троіцы., у сярэдзіне ХVІІІ ст. у горадзе было 6 манасціх касцёлаў, 1 фарны і 2 кляштары.

Пра жыццё гараджан у перыяд пасля Берасцейскай уніі (1626 г.), стварэнне аб'яднанай уніяцкай царквы, супрацьстаянне ў грамадстве расказаў дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных навук ВДМУ, дактарант БДПУ імя М. Танка, кандыдат гістарычных навук Павел Шаўкун. У ХVI ст. знікае звыклы свет сярэднявечнага чалавека, шмат праваслаўных пераходзяць у пратэстантызм. Пасля прызначэння архіепіскапам Іасафата Кунцэвіча ціск на праваслаўных вернікаў узмацніўся. У 1623 годзе жыхары Віцебска паўсталі супраць архіепіскапа і забілі яго.

Загадчык кафедры гісторыі Беларусі ВДУ імя П. М. Машэрава, кандыдат гістарычных навук Анатоль Дулаў падрабязней спыніўшыся на асобе Іасафата Кунцэвіча, расказаў пра яго як таленавітага, але жорсткага ў насаджэнні уніі прапаведніка, пры ім былі закрытыя ўсе праваслаўныя храмы ў Віцебску. Погляд на асобу Кунцэвіча, безумоўна, розны з пазіцый праваслаўных і з пазіцый каталікоў. Кацярына Лаўрыненка адзначыла, што ў 1643 годзе Іасафат Кунцэвіч был прылічаны да ліку блажэнных, а ў 1867 годзе прызнаны святым. Святы Іасафат Кунцэвіч з'яўляецца галоўным апекуном Віцебскай дыяцэзіі, рэліквіі святога ў 1916 годзе перавезены ў базыліку св. Пятра ў Рыме і там захоўваюцца.

Падводзячы вынікі лекцыі, Дзяніс Юрчак яшчэ раз падкрэсліў думку, што любое рэлігійнае супрацьстаянне не прыводзіць да добрага, заўсёды важна памятаць запавет «не забі».

З літаратурай, рэкамендаванай для больш глыбокага вывучэння тэмы, можна пазнаёміцца ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі. Матэрыялы лекцыі размяшчаюцца на сайце Віцебскай абласной бібліятэкі і на старонцы «ВКонтакте».

 

  • Дзяніс Юрчак
    big image
    Дзяніс Юрчак
  • Кацярына Лаўрыненка
    big image
    Кацярына Лаўрыненка
  • Павел Шаўкун
    big image
    Павел Шаўкун
  • Анатоль Дулаў
    big image
    Анатоль Дулаў
  • Анатоль Дулаў, Павел Шаўкун, Кацярына Лаўрыненка
    big image
    Анатоль Дулаў, Павел Шаўкун, Кацярына Лаўрыненка
  • Слухачы курсаў
    big image
    Слухачы курсаў
  • Слухачы курсаў
    big image
    Слухачы курсаў