
Творчая майстэрня «Рыхтуемся да Калядаў»
- Details
- Створана 26.12.2016 12:35
20, 21, 22 снежня супрацоўнікі нямецкай чытальнай залы праводзілі перадкалядныя творчыя майстэрні для сваіх юных чытачоў – вучняў СШ № 14, 34, 43, 45 г. Віцебска.
Акрамя пазнавальных гутарак пра традыцыі святкавання Калядаў і вырабу сувеніраў, дзеці атрымалі магчымасць дакрануцца да дзіўнай «Казачнай каруселі», якая дазволіла ім пабываць у свеце фантазіі і чараўніцтва.
Дадзеная магчымасць была прадастаўлена віцебскімі мастакамі Наталляй Багданавай і Ігарам Кучарэнка, часткай творчага праекта якіх і з'яўляецца гэтая карусель. На адной з сустрэч самі аўтары пазнаёмілі дзяцей са сваёй працай, расказалі пра гісторыю яе стварэння і аўтарскую задумку, а затым разам з дзецьмі ператварыліся ў казачнікаў, прыдумляючы свае ўласныя гісторыі. У завяршэнні мерапрыемства ўсе ўдзельнікі майстэрні ў якасці дадатку да свайго вырабу атрымалі салодкія падарункі ад Iнстытута імя Гётэ ў Мінску.