
Дзень нараджэння клуба «Hier spricht man Deutsch»
- Details
- Створана 20.12.2016 07:07
18 снежня ў нямецкай чытальнай зале адбылося юбілейнае пасяджэнне клуба «Hier spricht man Deutsch».
Святочны вечар справаздачнай прэзентацыяй адкрыла ініцыятар стварэння клуба Ніна Гарэлышава. На працягу года ўдзельнікі, размаўляючы на нямецкай мове, не толькі павысілі ўзровень валодання ёй, але і істотна паглыбілі веды пра Германію ў цэлым. Своеасаблівым іспытам для іх стаў краіназнаўчы квіз ад супрацоўнікаў нямецкай чытальнай залы. Самыя эрудзіраваныя змаглі атрымаць заахвочвальныя прызы. Свята прадоўжылася дружным выкананнем песні на нямецкай мове і смачным пачастункам.
Ад спонсара ўсіх мерапрыемстваў нямецкай чытальнай залы – Інстытута імя Гётэ ў Мінску – у гонар юбілею ўсе прысутныя атрымалі памятныя падарункі.