
Літаратурная імпрэза «Соприкасание: поэтический диалог»
- Details
- Створана 09.01.2017 11:43
5 студзеня ў бібліятэцы адбылася літаратурная імпрэза Алега Сяшко і Алены Крыклівец «Соприкасание: поэтический диалог».
Як падкрэсліла Алена Крыклівец, «паэзія – заўсёды дыялог: дыялог аўтара з чытачом, з сусветам, з самім сабой». Віцебскія паэты вялі вершаваны дыялог і адзін з адным, і з аўдыторыяй. Слайды электроннай прэзентацыі расказвалі пра старонкі жыцця таленавітых аўтараў, а вершы Алены і Алега гучалі ва ўнісон.
Роздум пра уласны лёс і лёс чалавека ўвогуле, каханне, біблейскія матывы, захапленне прыродай і навакольным светам – гэтыя тэмы блізкія абодвум паэтам. Удзельнікі літаратурнага вечара атрымалі сапраўднае задавальненне ад паэтычнага майстэрства пераможцаў шматлікіх міжнародных літаратурных конкурсаў. Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Валерый Марчанка ад імя ўсіх прысутных падзякаваў Алене Крыклівец і Алегу Сяшко за сапраўднае свята паэзіі.