
Пасяджэнне клуба англійскай мовы «Англійская мова па серадах»
- Details
- Створана 18.11.2016 08:23
16 лістапада ў сектары замежнай літаратуры адбылася чарговая сустрэча ўдзельнікаў клуба англійскай мовы «Англійская мова па серадах». Членаў клуба аб'ядноўвае жаданне ўдасканальваць навыкі размоўнай англійскай мовы і цікавае правядзенне вольнага часу.
У ходзе сустрэчы аматары англійскай мовы актыўна ўдзельнічалі ў дыялогу па зададзеных тэмах і гулялі ў настольную лінгвакраязнаўчую гульню.
Кіраўнік клуба – настаўнік англійскай і нямецкай моў гімназіі № 2 г. Віцебска Ніна Гарэлышава.