
Экалітаратурны конкурс бібліятэк прымежных тэрыторый «Я і мой горад»
- Details
- Створана 24.10.2016 11:27
Пскоўская абласная ўніверсальная навуковая бібліятэка (Расія) і Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна (Беларусь) аб'яўляюць пра правядзенне расійска-беларускага Міжнароднага экалітаратурнага конкурсу сацыяльных эсэ «Я і мой горад».
Праект рэалізуецца ў рамках Дамовы пра супрацоўніцтва паміж Віцебскай і Пскоўскай абласнымі бібліятэкамі прымежных тэрыторый Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.
Тэрміны правядзення конкурсу: ліпень 2016 года – чэрвень 2017 года.
У 2017 годзе пераможцы конкурсу ва ўрачыстай абстаноўцы атрымаюць двухбаковы (расійска-беларускі) дыплом і памятны сувенір.
З умовамі ўдзелу можна азнаёміцца на старонцы Міжнароднага навуковага цэнтра Пскоўскай аб-ласной універсальнай навуковай бібліятэкі http://inter.pskovlib.ru/mycity.