
Гадзіна інфармацыі «Душы запасы залатыя»
- Details
- Створана 10.10.2016 10:47
13 кастрычніка ў бібліятэцы прайшла гадзіна інфармацыі «Душы запасы залатыя», прымеркаваная да Міжнароднага дня пажылых людзей.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел медыцынскія работнікі Віцебскай гарадской паліклінікі № 4. Урач-тэрапеўт Ірына Уладзіміраўна Пашкова і ўрач-валеолаг Ларыса Анатольеўна Сіроткіна асвятлілі пытанні, якія датычацца здароўя пажылых людзей, расказалі пра сакрэты даўгалецця і захавання творчай актыўнасці да глыбокай старасці. Увазе чытачоў бібліятэкі была прадстаўлена кніжная выстава «Залатая восень жыцця».