eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»
  • anons-3D
  • anons-floristika
  • anons-Kirpichenok
banner-90-years-library-2019
banner-Bykov-2019

«Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада»

13 верасня ў бібліятэцы адбыўся першы занятак бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада». Арганізатары – ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», кафедра гісторыі Беларусі УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава», клуб гістарычнай рэканструкцыі «Vargentorn» і Віцебскі гарадскі партал. Першы занятак быў прысвечаны тэме «Віцебск дагарадскі» («Віцебск балцкі»).

З прывітальным словам выступіла дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяна Адамян, якая адзначыла вялікую цікавасць многіх жыхароў Віцебска да гісторыі роднага горада. Адзін з мадэратараў праекта, галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, кандыдат гістарычных навук Дзяніс Юрчак падкрэсліў адкрытасць курсаў як для слухачоў, так і для лектараў. Мяркуецца, што лекцыі па пэўных тэмах будуць чытаць найбольш дасведчаныя гісторыкі, краязнаўцы, архівісты.

Тэма першага занятку была прысвечана таму перыяду, калі на гары Ламіха існавала гарадзішча балцкай днепра-дзвінскай археалагічнай культуры. Пра гістарычныя крыніцы, з якіх навукоўцы бяруць звесткі пра старажытнае мінулае, расказаў кандыдат гістарычных навук, загадчык кафедры гісторыі Беларусі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта Анатоль Дулаў. Пра тое, дзе на тэрыторыі Віцебска праводзіліся археалагічныя раскопкі, расказаў намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама, археолаг, кандыдат гістарычных навук Пётр Падгурскі. Пётр Мікалаевіч на працягу доўгага часу ўдзельнічаў у раскопках гарадзішч менавіта днепра-дзвінскай культуры.

Была прадэманстравана 3D рэканструкцыя паселішча на гары Ламіха, якую зрабілі пад кіраўніцтвам Дзяніса Юрчака студэнты матэматычнага факультэта ВДУ. Студэнт матэматычнага факультэта Сяргей Буйніцкі расказаў пра планы каманды па распрацоўцы дадаткаў да смартфонаў.

Рэканструктары, якія аднаўляюць побыт і матэрыяльную культуру старажытных балтаў, з клуба гістарычнай рэканструкцыі «Vargentorn» прадэманстравалі ўзор мужчынскага адзення балцкага племені латгалаў, паказалі фотаздымкі ўзораў жаночага адзення. Удзельнікі клуба адказалі на пытанні слухачоў курсаў.

Другі занятак «Княгіня Вольга і заснаванне Віцебска: паданне ці міф» адбудзецца 29 верасня ў 18.00.

 

  • Таццяна Адамян
    big image
    Таццяна Адамян
  • Дзяніс Юрчак
    big image
    Дзяніс Юрчак
  • Анатоль Дулаў
    big image
    Анатоль Дулаў
  • Пётр Падгурскі
    big image
    Пётр Падгурскі
  • Удзельнікі клуба гістарычнай рэканструкцыі «Vargentorn»
    big image
    Удзельнікі клуба гістарычнай рэканструкцыі «Vargentorn»
  • Удзельнікі клуба гістарычнай рэканструкцыі «Vargentorn»
    big image
    Удзельнікі клуба гістарычнай рэканструкцыі «Vargentorn»
  • Слухачы курсаў
    big image
    Слухачы курсаў