eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Бібліятэкары Віцебшчыны ў барацьбе за Перамогу»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Бібліятэкары Віцебшчыны ў барацьбе за Перамогу»
  • library-exhibitions
  • anonns-Simanovich-konkurs
  • konkurs-Heine
  • konkurs-ru-bel-1812
  • anons-konferenciya-24-11-2022
  • anons-Litres
  • anons-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
І сёння з намі Колас і Купала
Здесь осталась его душа...

Літаратурная вечарына «Толькі б не канчалася дарога…»

28 жніўня споўнілася б 80 гадоў нашаму земляку, паэту, публіцысту, перакладчыку, грамадскаму дзеячу Генадзю Мікалаевічу Бураўкіну. З гэтай нагоды 6 верасня ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася літаратурная вечарына «Толькі б не канчалася дарога...».

З імем Генадзя Бураўкіна звязаны выдатныя здабыткі беларускай паэзіі, захапленне багаццем роднай мовы. Не будучы афіцыйна народным паэтам, Генадзь Бураўкін быў народным па сваёй сутнасці. Гэта падкрэсліў у сваім выступленні галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі віцебскага аблвыканкама Дзяніс Валер'евіч Юрчак. Народная артыстка Беларусі, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Святлана Акружная, гаворачы пра свае сустрэчы з Генадзем Бураўкіным, узгадвала дабразычлівасць, тактоўнасць паэта. Адзначаючы добрае пачуцце гумару, якое было ўласціва Генадзю Бураўкіну, паэт-сатырык Міхась Мірановіч прачытаў свае пародыі на вершы Генадзя Бураўкіна. Увазе ўдзельнікаў вечарыны была прадстаўлена электронная прэзентацыя пра жыццевы і творчы лёс Генадзя Бураўкіна, падрыхтаваная супрацоўнікамі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі.

На вершы Генадзя Бураўкіна напісана шмат папулярных песень. Падчас вечарыны прагучала знакамітая «Завіруха» ў выкананні вучаніцы Суйкаўскай сярэдняй школы Аляксандры Гвоздзевай. З задавальненнем удзельнікі вечарыны паглядзелі кліп Зміцера Вайцюшкевіча на песню «Матуля».

Другая частка імпрэзы была прысвечана кнізе ўспамінаў пра Генадзя Бураўкіна «Перадусім Беларусь», што нядаўна выйшла ў серыі «Кнігарня пісьменніка» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Складальнік зборніка журналіст Сяргей Шапран расказаў пра сваю працу над кнігай успамінаў і працу над апошнім зборнікам паэзіі Генадзя Бураўкіна «Нагаварыцца з зоркамі». Прагучаў гуказапіс развітальнага звароту паэта да ўсіх беларусаў. Выступленні старшыні ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і рэдактара часопіса «Дзеяслоў» Барыса Пятровіча, першага намесніка старшыні Алеся Пашкевіча, паэта Міхася Скоблы, паэта, празаіка Усевалада Сцебуракі былі прысвечаны сустрэчам, сяброўству з Генадзем Мікалаевічам і прасякнуты вялікай удзячнасцю за яго вялікую працу на карысць Беларусі. Сябра Генадзя Бураўкіна, Ганаровы старшыня рады Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» Іосіф Адамавіч Навумчык выказаў пажаданне, каб у гонар нашых славутых землякоў Генадзя Бураўкіна, Рыгора Барадуліна, Васіля Быкава былі названы вуліцы, школы, установы культуры ў розных населеных пунктах Віцебшчыны.

На вечарыне прысутнічала ўдава Генадзя Бураўкіна Юлія Якаўлеўна, якая шчыра падзякавала ўсім, хто доўжыць памяць пра таленавітага паэта і сумленнага чалавека.

Напрыканцы вечарыны прагучаў гуказапіс верша Генадзя Бураўкіна «Малітва» ў выкананні аўтара.

 

  • Удзельнікі вечарыны
    big image
    Удзельнікі вечарыны
  • Дзяніс Юрчак
    big image
    Дзяніс Юрчак
  • Вядучая вечарыны Ларыса Рагачова
    big image
    Вядучая вечарыны Ларыса Рагачова
  • Святлана Акружная
    big image
    Святлана Акружная
  • Міхась Мірановіч
    big image
    Міхась Мірановіч
  • Аляксандра Гвоздзева
    big image
    Аляксандра Гвоздзева
  • Барыс Пятровіч
    big image
    Барыс Пятровіч
  • Сяргей Шапран
    big image
    Сяргей Шапран
  • Алесь Пашкевіч
    big image
    Алесь Пашкевіч
  • Міхась Скобла
    big image
    Міхась Скобла
  • Усевалад Сцебурака
    big image
    Усевалад Сцебурака
  • Іосіф Навумчык
    big image
    Іосіф Навумчык
  • Юлія Бураўкіна
    big image
    Юлія Бураўкіна
  • Удзельнікі вечарыны
    big image
    Удзельнікі вечарыны