
Літаратурная вечарына «Душа знаходзіць, што шукае…»
- Details
- Створана 29.08.2016 11:14
25 жніўня ў бібліятэцы адбылася літаратурная вечарына «Душа знаходзіць, што шукае...», прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння паэта, журналіста, лаўрэата літаратурных прэмій камсамола Віцебшчыны, імя У. Караткевіча, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, часопіса «Маладосць», «Сузор'е муз», «Залаты купідон», ганаровага члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Алега Салтука.
На юбілейнае мерапрыемства прыйшлі калегі па літаратурнай і журналісцкай працы, работнікі культуры, чытачы бібліятэкі і многія шчырыя прыхільнікі творчасці пісьменніка. Гучалі ўспаміны, вершы, словы ўдзячнасці Алегу Уладзіміравічу, які, на жаль, не дажыў да гэтай даты. Пра жыццё і творчасць Алега Салтука распавяла загадчык аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Ларыса Рагачова. Вершы паэта чыталі супрацоўнікі аддзела Алена Яфімава і Ганна Галімская. Пра паэзію Алега Салтука ішла гаворка ў выступленнях старшыні Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамары Красновай-Гусачэнкі, паэтэсы Вольгі Русілкі, пісьменніка Сяргея Рублеўскага. Намеснік дырэктара Шумілінскай цэнтральнай бібліятэкі Маргарыта Скуратава выступіла з прывітальным словам ад землякоў паэта.
На вечарыне прысутнічалі родныя пісьменніка, якія таксама сказалі шмат цёплых словаў пра Алега Уладзіміравіча, прачыталі любімыя радкі з яго вершаў.
Супрацоўнікі адзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі падрыхтавалі змястоўную выставу «Душа знаходзіць, што шукае...».