eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Бібліятэкары Віцебшчыны ў барацьбе за Перамогу»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Бібліятэкары Віцебшчыны ў барацьбе за Перамогу»
  • library-exhibitions
  • anonns-Simanovich-konkurs
  • anons-04-07-2022
  • anons-konferenciya-24-11-2022
  • anons-Litres
  • anons-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
І сёння з намі Колас і Купала
Здесь осталась его душа...

Краязнаўчыя сустрэчы «Мой любы край, маё Заронава»

9 чэрвеня ў бібліятэцы ў межах цыкла «Краязнаўчыя сустрэчы» адбылася вечарына, прысвечаная 30-годдзю стварэння музея «Гісторыя Заронаўскага краю». Падчас вечарыны прайшла прэзентацыя кнігі кіраўніка музея, краязнаўцы Людмілы Канстанцінаўны Нікіцінай «Мой любы край, маё Заронава».

Каб пазнаёміць усіх прысутных з маляўнічым кутком Віцебскага краю, была паказана дакументальная стужка «Наша Заронава». Музей «Гісторыя Заронаўскага краю» багаты на экспазіцыі. Ёсць залы «Настальгія», «Калекцыйная», «Хата-чытальня», а ў 2014 годзе расчынілі свае дзверы «Зала беларускай міфалогіі» і «Паветка». Юныя экскурсаводы Захар і Валерыя Варган, Мікіта Шыбека, Аляксандра Гвоздзева з дапамогай электроннай прэзентацыі правялі віртуальную экскурсію па залах музея.

Людміла Нікіціна расказала пра стварэнне экспазіцыі музея, пра вялікую пошукавую працу па ўвекавечанні памяці загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. На вечарыне выступілі героі кнігі «Мой любы край, маё Заронава»: ганаровы грамадзянін Заронаўскага сельскага Савета, ініцыятар стварэння музея, фундатар многіх музейных праектаў Валерый Бермант, вучаніца Людмілы Канстанцінаўны, загадчык Заронаўскага дзіцячага сада Зоя Пека.

Заронаўскі музей па-сяброўску ветліва адчыняе свае дзверы ўсім, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю. Сяброў за гэтыя гады ў музея з'явілася вельмі многа. Некаторыя з іх прыйшлі на вечарыну з падарункамі. Больш за 2 тысячы рэчаў падарыў музею Вадзім Кузьмін, і ў дзень прэзентацыі ён прынёс у падарунак вагі і дымакур. Турысцкі заплечнік музей атрымаў ад Ніны Сулецкай. Пісьменнік Міхась Мірановіч прачытаў свае гумарыстычныя карацелькі-міранізмы.

Словы падзякі Людміле Нікіцінай за яе руплівую працу гучалі ў віншаваннях старшыні праўлення Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Беларускі фонд міру» Таццяны Туманавай, старшыні Віцебскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Сяргея Анікеева, загадчыка Віцебскага раённага краязнаўчага музея Ларысы Якаўлевай.

Цудоўным падарункам для ўсіх удзельнікаў імпрэзы сталі песні ў выкананні вучаніцы Суйкаўскай сярэдняй школы Аляксандры Гвоздзевай.

 

  • Людміла Нікіціна
    big image
    Людміла Нікіціна
  • Людміла Нікіціна, Мікіта Шыбека, Захар і Валерыя Варган, Аляксандра Гвоздзева
    big image
    Людміла Нікіціна, Мікіта Шыбека, Захар і Валерыя Варган, Аляксандра Гвоздзева
  • Спявае Аляксандра Гвоздзева
    big image
    Спявае Аляксандра Гвоздзева
  • Валерий Бермант
    big image
    Валерий Бермант
  • Зоя Пека
    big image
    Зоя Пека
  • Ларыса Якаўлева
    big image
    Ларыса Якаўлева
  • Таццяна Туманава
    big image
    Таццяна Туманава
  • Сяргей Анікееў
    big image
    Сяргей Анікееў
  • Міхась Мірановіч
    big image
    Міхась Мірановіч
  • Удзельнікі вечарыны
    big image
    Удзельнікі вечарыны
  • Удзельнікі вечарыны
    big image
    Удзельнікі вечарыны