
Cустрэча з акцёрам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Юрасём Цвірка
- Details
- Створана 30.05.2016 10:38
30 мая ў бібліятэцы да Года культуры адбылася творчая сустрэча з акцёрам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Юрасём Цвірка «Давайце пагаворым».
Юрась Браніслававіч расказаў пра свой жыццёвы і творчы шлях, адказаў на пытанні гледачоў. На сустрэчы выступілі ўдзельнікі дзіцячай арт-студыі «Калейдаскоп» культурна-гістарычнага комплексу «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна», калегі акцёра, прыхільнікі яго творчасці. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава «Тэатр збірае сяброў».