
Мацярынства як найважная частка жыцця жанчыны
- Details
- Створана 19.05.2016 13:10
18 мая ў агульнай чытальнай зале адбылося мерапрыемства «Мацярынства як найважная частка жыцця жанчыны», прымеркаванае да Міжнароднага дня сям'і.
На мерапрыемстве выступіла ўрач-гінеколаг жаночай кансультацыі № 3 ДУЗ «Віцебская гарадская акушэрска-гінекалагічная паліклініка» М. В. Гукалава з прэзентацыяй «У здаровай сям'і – здаровае дзіця». Псіхолаг «Школы здаровага ладу жыцця» ДУ «Віцебскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Н. С. Паніна правяла гутарку на тэму мацярынства.
Псіхолаг ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Кастрычніцкага раёна г. Віцебска Л. А. Сотнікава расказала пра сацыяльную падтрымку сям'і ў Рэспубліцы Беларусь.
Пра сям'ю як найважную каштоўнасць ў жыцці кожнага расказала каардынатар «Цэнтра мацярынства, дзяцінства і сямейных каштоўнасцяў» Віцебскай епархіі Беларускага Экзархата І. У. Касцюковіч.
Была арганізавана выстава «Анёл мацярынства», на якой прадстаўлены малюнкі будучых мам і навучэнцаў СШ № 31 г. Віцебска – удзельнікаў гуртка «Здравушка», лялькі-тыльды і тэматычны хэнд-мэйд, размешчаны стэнды на тэму кахання, шлюбу, вернасці, сям'і. Супрацоўнікі агульнай чытальнай залы арганізавалі кніжную выставу «Сям'я ў сучасным свеце».
На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы УА «Віцебскі дзяржаўны палітэхнічны каледж», чытачы і супрацоўнікі бібліятэкі.