
Прэзентацыя выставачнага праекта Барыса Сакалова «Урокі патрыятызму. Сувязь пакаленняў»
- Details
- Створана 13.05.2016 07:41
12 мая ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, у бібліятэцы адбылася прэзентацыя выставачнага праекта «Урокі патрыятызму. Сувязь пакаленняў» расійскага педагога і паэта, аўтара вядомай серыі дзіцячых кніг Барыса Венядзіктавіча Сакалова (г. Смаленск).
У Віцебску паэт прадставіў прысутным – віцебскім школьнікам, педагогам, бібліятэкарам – маштабны літаратурна-мастацкі альбом «Урокі патрыятызму. Сувязь пакаленняў», прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Альбом адлюстроўвае розныя старонкі вайны, дэманструе розныя роды войскаў, значныя месцы ваенных дзеянняў і інш.
На сустрэчы Барыс Сакалоў раскрыў старонкі гісторыі свайго роднага горада і падкрэсліў, што Смаленск і Віцебск злучае гераічнае мінулае – барацьба з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі да мерапрыемства разгорнутую кніжную выставу, прысвечаную Вялікай Айчыннай вайне.