
Са святам Перамогі!
- Details
- Створана 05.05.2016 16:44
Дзесяцігоддзі аддзяляюць нас ад трагічных гадоў Вялікай Айчыннай вайны, але падзеі ваеннага часу не забытыя – яны жывыя ва ўспамінах ветэранаў, захаваныя на старонках кніг.
Ужо больш за паўстагоддзя Дзень Перамогі служыць моцнай, непарыўнай ніткай паміж сённяшнім пакаленнем і пакаленнем франтавікоў. Кожны год 9 мая мы аддаём даніну павагі тым, хто рызыкаваў сваім жыццём і хто аддаў яго за тое, каб мы жылі.
Сардэчна віншуем усіх з выдатным усенародным святам і нізка схіляем галовы перад памяццю загінуўшых воінаў.
Са святам!