
Майстар-класы для школьнікаў
- Details
- Створана 25.04.2016 12:24
19 і 20 красавіка супрацоўнікі нямецкай чытальнай залы правялі для школьнікаў, якія вывучаюць нямецкую мову, творчыя майстэрні, прымеркаваныя да святкавання Вялікадня.
Навучэнцы самастойна падрыхтавалі аповед пра гісторыю, традыцыі святкавання Вялікадня, яго сімвалы і асаблівасці правядзення свята ў Германіі. Многія дзеці творча падышлі да свайго задання: прэзентавалі ўласныя малюнкі і расказалі велікодныя вершы. Традыцыйная для свята гульня – пошук велікодных яек – выклікала асаблівую цікавасць у ўдзельнікаў майстэрні. Арганізатары правялі віктарыну, пераможцам якой уручылі прызы. Пасля ўвазе школьнікаў прадставілі цікавую маляўнічую кнігу «Pauli» на велікодную тэматыку. Дзеці з бібліятэкарамі выканалі творчую работу – зрабілі дэкаратыўную падстаўку для велікоднага яйка.
Мерапрыемствы праводзіліся на нямецкай мове.