
Прэзентацыя камбінаванай базы даных «Мастакі Віцебшчыны» і адкрыццё мастацкай выставы «У зорным небе»
- Details
- Створана 25.04.2016 12:48
Да Года культуры
21 красавіка ў бібліятэцы да Года культуры адбыліся прэзентацыя камбінаванай базы даных «Мастакі Віцебшчыны» і адкрыццё выставы «У зорным небе», прысвечанай памяці віцебскіх мастакоў.
Базу даных «Мастакі Віцебшчыны» прадставіла вядучы бібліятэкар аддзела літаратуры па мастацтве Людміла Несцярэнка. На прэзентацыі выступілі дырэктар ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» Таццяна Адамян, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз мастакоў» Святлана Баранкоўская, дырэктар УК «Музей «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва» Андрэй Духоўнікаў, захавальнік калекцыі жывапісу і графікі Мастацкага музея Святлана Кот, намеснік дырэктара па навуковай рабоце УК «Віцебскі абласны краязнаўчы музей» Валерый Шышанаў, дырэктар УК «Музей Марка Шагала» Ірына Воранава, дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» Таццяна Свістунова, выкладчыкі УА «ВДУ імя П. М. Машэрава»: дэкан мастацка-графічнага факультэта Юлія Бежэнар, загадчык кафедры выяўленчага мастацтва, прафесар Таццяна Катовіч, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры выяўленчага мастацтва Міхась Цыбульскі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі і сусветнай культуры Аляксандр Лісаў, мастакі Уладзімір Вальноў, Людміла Кавальчук.
На выставе «У зорным небе» прадстаўлены 29 твораў з фондаў Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз мастакоў» і прыватных калекцый. Сярод аўтараў – Віктар Андросаў, Леанід Анцімонаў, Алег Арлоў, Іван Бабаедаў, Людміла Воранава, Аляксандр Дасужаў, Валянцін Дзежыц, Валерый Дураў, Уладзімір Іваноў, Анатоль Ізаітка, Анатоль Кавалёў, Валерый Кавальчук, Рыгор Клікушын, Яўген Красоўскі, Уладзімір Кухараў, Валерый Лябедзька, Мікалай Образаў, Мікалай Ткачоў, Валерый Чукін, Яўген Ясьвін і іншыя. Выстава працуе да 30 красавіка.
На кніжнай выставе «Мастакі Віцебшчыны» былі прадстаўлены дакументы з фонду бібліятэкі: кнігі, альбомы, асобныя рэпрадукцыі твораў.