
Творчая сустрэча з беларускай пісьменніцай, краязнаўцай Марыяй Баравік
- Details
- Створана 18.04.2016 06:51
10 красавіка ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі адбылася сустрэча з паэтэсай Марыяй Баравік з г. п. Падсвілле Глыбоцкага раёна.
Марыя Якаўлеўна расказала пра свой жыццёвы і творчы лёс, прачытала шэраг вершаў, якія кранаюць даверлівай інтанацыяй і разнастайнасцю фарбаў. Віцебскі паэт Уладзімір Папковіч высока ацаніў творчасць паэтэсы і пажадаў ёй натхнення і поспехаў. Ганаровы старшыня Віцебскай абласной арганізацыі «Таварыства беларускай мовы» Іосіф Навумчык павіншаваў Марыю Баравік з 70-гадовым юбілеем. Бібліёграф Марыя Бяляцкая прачытала верш паэта Анатоля Канапелькі, дзе ёсць такія словы: «...чытае вершы Маша Баравік – і харашэе свет, і харашэюць людзі». Удзельнікі сустрэчы з гэтымі словамі былі поўнасцю згодны, кожны верш паэтэсы прымалі са шчырай цеплынёй.