
Круглы стол «Корпоративные проекты как формат международного сотрудничества библиотек»
- Details
- Створана 04.04.2016 06:51
29 сакавіка ў Віцебскай абласной бібліятэцы ў рамках міжнароднага карпаратыўнага праекта «Беларускія смаляне, смаленскія беларусы», што ажыццяўляецца бібліятэкай Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Віцебскай абласной бібліятэкай, адбыўся круглы стол «Корпоративные проекты как формат международного сотрудничества библиотек».
Удзельнікаў круглага стала віталі галоўны спецыяліст аддзела культуры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзяніс Валер'евіч Юрчак і дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяна Мікалаеўна Адамян. З дакладамі на круглым стале выступілі загадчык аддзела электронных рэсурсаў бібліятэкі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта Таццяна Мікалаеўна Ладожына, прафесар кафедры сацыялогіі і філасофіі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філасофскіх навук, доктар гістарычных навук Аляксей Фёдаравіч Гаўрыленкаў, дацэнт кафедры агульнай гісторыі і сусветнай культуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Аляксандр Генадзевіч Лісаў, загадчык аддзела караязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Віцебскай абласной бібліятэкі Ларыса Іванаўна Рагачова. Былі прэзентаваны першыя матэрыялы міжнароднага праекта «Беларускія смаляне, смаленскія беларусы», абмяркоўваліся пытанні напаўнення базы даных. Былі прадстаўлены даклады пра культуру расійска-беларускага памежжа, значэнне краязнаўства для акадэмічнай навукі.
У рабоце круглага стала прынялі ўдзел загадчык кафедры гісторыі Беларусі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Анатоль Мікалаевіч Дулаў, студэнты гістарычнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, супрацоўнікі бібліятэкі.