
Сустрэча з пісьменнікам Міхасём Пазняковым і прадстаўнікамі выдавецтва «Народная асвета»
- Details
- Створана 25.03.2016 06:18
24 сакавіка ў бібліятэцы ў рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі адбылася прэзентацыя серыі кніг «Святло вакол нас» паэта, перакладчыка, публіцыста, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата васьмі літаратурных прэмій Міхася Паўлавіча Пазнякова (Мінск) і сустрэча з прадстаўнікамі Выдавецкага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Народная асвета».
Міхась Пазнякоў працаваў школьным настаўнікам, навуковым супрацоўнікам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дырэктарам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, рэдактарам літаратурных выданняў. Цяпер ён з'яўляецца старшынёй Мінскага гарадскога аддзялення саюза пісьменнікаў Беларусі, займаецца перакладніцкай і навуковай дзейнасцю, піша для дарослых і – з асаблівым задавальненнем – для дзяцей.
На сустрэчы, дзе прысутнічалі вучні малодшых класаў гімназіі №1 і сярэдніх школ Віцебска, Міхась Пазнякоў чытаў свае займальныя, даступныя, добрыя вершы, загадваў загадкі, уручаў прызы. На памяць пра сустрэчу школьнікі атрымалі кнігі з аўтографам беларускага пісьменніка.
У рамках мерапрыемства прайшла выстава-продаж кніг для дзяцей выдавецтва «Народная асвета».