
Фотавернісаж «Прагулка па Віцебску: у аб'ектыве славутасці горада»
- Details
- Створана 21.04.2016 13:46
18 красавіка ў бібліятэцы ў рамках праекта «Бібліятэка – тэрыторыя дружбы» прайшло ўзнагароджанне ўдзельнікаў фотавернісажу «Прогулка по Витебску: в объективе достопримечательности города», прымеркаванага да Сусветнага дня помнікаў і гістарычных мясцін.
На фотавернісажы было выстаўлена 146 фотаздымкаў, якія прадставілі 23 самадзейных фатографа з Віцебска, Мінска і Брэста. У адкрыцці выставы прынялі ўдзел краязнаўца, блогер, фатограф Юрый Шэпелеў і паэтка, самадзейны фатограф Ірына Дзянісава. Арганізатары праета – супрацоўнікі сектара замежнай літаратуры – уручылі дыпломы ўдзельнікаў. Работы ўдзельнікаў фотовернісажу можна ўбачыць у фае бібліятэкі да 30 красавіка.
Палажэнне аб парадку арганізацыі і правядзення фотавернісажа
{mp4}Progulka-po-Vitebsku-web{/mp4}