
Творчая сустрэча з беларускай пісьменніцай Аленай Масла
- Details
- Створана 02.03.2016 10:16
9 сакавіка ў бібліятэцы адбылася сустрэча з беларускай пісьменніцай, аўтарам кніг казак, серый кніг для дзяцей і падлеткаў Аленай Масла.
Алена Сцяпанаўна – наша зямлячка, ураджэнка в. Мілашова Мёрскага раёна. У 2007 годзе творчасць пісьменніцы была адзначана Пасведчаннем чытацкіх сімпатый па выніках конкурсу водгукаў «Лепшая беларуская кніга», наладжанага Беларускай бібліятэчнай асацыяцыяй (ББА). У 2010 годзе пісьменніца стала лаўрэатам літаратурнай прэміі «Залаты Купідон» у намінацыі «Дзіцячая літаратура». Алена Масла з’яўляецца лаўрэатам прэміі ББА «Бібліязважанне 2013».
Падчас сустрэчы пісьменніца дзялілася сваімі разважаннямі пра стан беларускай дзіцячай літаратуры, пра сітуацыю з дзіцячым чытаннем у свеце, расказала пра свой праект «Мілашоўска-Мілашаўскія чытанні».
Удзельнікі сустрэчы з задавальненнем прынялі ўдзел у жартоўнай віктарыне, пазнаёміліся з гераіняй казкі Алены Масла Лахнэскай. На завяршэнне сустрэчы аўтар прачытала прысутным сваю новую казку «Мяне завуць Лахнэска».