
Падвядзенне вынікаў гарадскога конкурсу «Mein selbst gemachtes Buch» – «Ствары сваю кнігу»
- Details
- Створана 26.02.2016 11:56
24 лютага ў нямецкай чытальнай зале адбылося падвядзенне вынікаў гарадскога конкурсу «Mein selbst gemachtes Buch» – «Ствары сваю кнігу», які праводзіўся з 8 студзеня по 20 лютага сярод школьнікаў, якія вывучаюць нямецкую мову.
Актыўны ўдзел у конкурсе прынялі вучні ДУА «Сярэдняя школа № 34 г. Віцебска», «Сярэдняя школа № 43 г. Віцебска» і «Сярэдняя школа № 45 г. Віцебска». Усяго на конкурс было прадстаўлена 27 работ. Прызавыя месцы былі размеркаваны наступным чынам:
I месца – Эвеліна Кальніна (СШ № 43), II месца – Вікторыя Лявончык (СШ № 43,), III месца – Анастасія Алаева (СШ № 34).
За якасць выканання, змест, арыгінальныя ідэі і тэматыку журы таксама адзначыла работы Ганны Качан (СШ № 45), Дар'і Кудрашовай (СШ № 34), Крысціны Трэбс (СШ № 34), Максіма Мельнікава (СШ № 43) і Крысціны Шлыкавай СШ № 45).
Пераможцы былі ўзнагароджаны падарункамі, а ўсе ўдзельнікі атрымалі памятныя прызы, прадастаўленыя партнёрам конкурсу – Інстытутам імя Гётэ ў Мінску.
З конкурснымі работамі можна азнаёміцца на выставе, якая працуе ў нямецкай чытальнай зале да 9 сакавіка.