
Майстар-клас па стварэнні эксклюзіўных падарункаў «Творенье рук всегда прекрасно»
- Details
- Створана 02.03.2016 08:08
1 сакавіка ў аддзеле эканамічнай, тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры адбыўся майстар-клас мастака-аматара Ірыны Івановай па стварэнні эксклюзіўных падарункаў, сувеніраў і ўпрыгожванняў у розных мастацкіх тэхніках.
Удзельнікі сустрэчы азнаёміліся з выставай вырабаў аўтара, а таксама з калекцыяй самаробных упрыгожванняў і дэкараваных падарункавых бутэлек. Ірына Іванова падзялілася сакрэтамі работы над падарункавымі вырабамі, дала падрабязныя кансультацыі прысутным на сустрэчы. Усе жадаючыя маглі азнаёміцца з выданнямі па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, прадстаўленымі на выставе ў аддзеле эканамічнай, тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры.