
Сустрэча з удзельнікамі фальклорна-этнаграфічнай суполкі «Поўня»
- Details
- Створана 02.03.2016 11:00
Да Года культуры
25 лютага ў бібліятэцы ў рамках цыкла «Краязнаўчыя сустрэчы» адбылася сустрэча з удзельнікамі фальклорна-этнаграфічнай суполкі «Поўня» ДУДА «Палац творчасці дзяцей і моладзі г. Віцебска».
З цікавай інфармацыяй пра гісторыю стварэння аб'яднання выступіла кіраўнік Станіслава Цярэнцьева. Актыўнай удзельніцай гэтага самабытнага калектыву з'яўляецца бібліятэкар аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Віцебскай абласной бібліятэкі Марыя Бяляцкая. Прысутныя даведаліся пра рэпертуар і творчыя планы аб'яднання аднадумцаў, атрымалі задавальненне ад народных песень і танцаў і нават удзельнічалі ў прадстаўленні.