
Выстава «Вытокі беларускай духоўнасці»
- Details
- Створана 16.02.2016 12:42
12 лютага ў Віцебскай абласной філармоніі адбылося пасяджэнне выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама.
Супрацоўнікі абласной бібліятэкі падрыхтавалі да мерапрыемства кніжную выставу «Вытокі беларускай духоўнасці». На экспазіцыі былі прадстаўлены матэрыялы, прысвечаныя Году культуры, Году моладзі, Вялікай Перамозе, кнігі па гісторыі, культуры, літаратуры, мастацтве Віцебшчыны з фонду Віцебскай абласной бібліятэкі.