
Майстар-клас па вышыўцы стужкамі Марыны Грабскай
- Details
- Створана 10.02.2016 07:34
9 лютага ў аддзеле эканамічнай, тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры для ўдзельнікаў гуртка дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Натхненне» тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Віцебска чытач бібліятэкі Марына Грабская правяла майстар-клас па вышыўцы стужкамі.
Марына Міхайлаўна расказала пра матэрыялы, інструменты, тэхналогіі, паказала пакрокавае выкананне шыўкоў, падзялілася сваімі прыёмамі стварэння карцін.