
Творчы конкурс «Mein selbst gemachtes Buch» – «Ствары сваю кнігу»
- Details
- Створана 04.02.2016 12:21
З 8 па 20 лютага нямецкая чытальная зала праводзіць творчы конкурс «Mein selbst gemachtes Buch» – «Ствары сваю кнігу» сярод навучэнцаў школ і гімназій Віцебска, у якіх вывучаюць нямецкую мову.
На конкурс прымаюцца арыгінальныя аўтарскія работы, матэрыялам для стварэння якіх паслужылі дакументы з фонду нямецкай чытальнай залы Віцебскай абластной бібліятэкі.
Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца 24 лютага.
Парнёр конкурсу – Інстытут імя Гётэ ў Мінску.
Тэлефон для даведак: 42–51–59.