
Выстава «Экалогія. Прырода. Жыццё»
- Details
- Створана 21.01.2016 12:23
20 студзеня ў Віцебскім абласным выканаўчым камітэце адбылося пасяджэнне калегіі Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Супрацоўнікі абласной бібліятэкі падрыхтавалі да мерапрыемства кніжную выставу «Экалогія. Прырода. Жыццё». У экспазіцыі была прадстаўлена навуковая і папулярная літаратура, якая прапагандуе экалагічныя веды, расказвае пра прыгажосць роднага краю, пра экалагічныя праблемы, звязаныя з невыкананнем прыродаахоўнага заканадаўства.