
Літаратурна-музычны вечар «Уладзіміру Высоцкаму прысвячаецца…»
- Details
- Створана 20.01.2016 11:17
25 студзеня ў бібліятэцы адбыўся літаратурна-музычны вечар, прысвечаны паэту, барду і акцёру Уладзіміру Высоцкаму. Мерапрыемства было падрыхтавана і праведзена сумесна з Віцебскім гарадскім грамадскім аб'яднаннем «Залаты ўзрост».
Вядучы вечара гісторык, краязнаўца Валерый Паўлавіч Шамаў пазнаёміў прысутных з біяграфіяй і творчасцю паэта і прадставіў электронную прэзентацыю пра яго жыццё, каханне і лірыку. На вечарыне прагучалі запісы песень у выкананні У. Высоцкага. Супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы была падрыхтавана кніжная выстава «Я, конечно, вернусь...».