
Літаратурны вечар, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння паэта К. М. Сіманава
- Details
- Створана 30.11.2015 14:10
25 і 30 лістапада ў бібліятэцы ў межах святкавання 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне была праведзена літаратурна-музычная вечарына «Константин Симонов: поэт, писатель, фронтовик», прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння выдатнага дзеяча культуры, таленавітага празаіка, паэта, драматурга і публіцыста Канстанціна Міхайлавіча Сіманава.
На мерапрыемстве, падрыхтаваным супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы сумесна з навучэнцамі УА «Віцебскі дзяржаўны палітэхнічны каледж», прысутнічалі прадстаўнікі Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашызму», Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання ветэранаў, клубаў «Сяброўства» і «Залаты ўзрост», устаноў адукацыі і культуры г. Віцебска.